“Церамок” на школьнай сцэне

27 сакавіка — Міжнародны дзень тэатра. Не абмінулі гэта свята і выхаванцы тэатральнай студыі “Равеснік” сярэдняй школы № 7 Смаргоні, якім кіруе Галіна Францаўна Скаскевіч.

Навучэнцы 2 “А” класа паказалі спектакль “Церамок” па аднайменнай казцы Самуіла Якаўлевіча Маршака. Гледачы з захапленнем назіралі за юнымі акцёрамі, а ў канцы спектакля падзякавалі шквалам апладысментаў. А радавалі ўсіх сцэнічным майстэрствам Антон Копач (Добры дзед), Максім Шыпілаў (Злы дзед), Паліна Гарбунова (Жаба), Ксенія Малахава (Мышка), Уладзік Галдыцкі (Вожык), Яраслаў Міхалькевіч (Певень), Вадзім Адамовіч (Мядзведзь) і Сцяпан Ляшчэвіч (Воўк).

Кажуць, што тэатр — люстэрка нашага жыцця: адлюстроўвае вартасці і недахопы. Хадзіце ў тэатр, вучыцеся разумець жыццё і правільна іграць у ім сваю ролю!

Марыя ГОВІЧ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні.