Цікавы і карысны адпачынак

- 16:55Нам пішуць

Як зрабіць летні адпачынак дзяцей не толькі карысным, але і цікавым? На гэтае пытанне знайшлі адказ у сярэдняй школе № 5 Навагрудка, дзе працуе аздараўленчы лагер “NOVAадрывальнікі”. У Год малой радзімы два атрады “Шукальнікі” і “Даследчыкі” кожны дзень адкрываюць гісторыю і сучаснасць роднага горада з новага і нечаканага боку.

Увесь гульнявы маршрут падзелены на тэматычныя лакацыі: “Гісторыя”, “Культура”, “Спорт” і “Імёны”. Кожны дзень — гэта новыя веды, пазітыўныя эмоцыі, больш глыбокае разуменне патрыятызму.

Уразілі юных даследчыкаў экскурсіі ў вайсковую часць, мясцовы РАУС, спартыўную школу. Наведвалі і гістарычныя мясціны — Замкавую гару, Курган А.Міцкевіча, Барысаглебскую царкву. З маленькіх і, на першы погляд, нязначных адкрыццяў пра даўно вядомае будуецца вялікае пачуццё любові да роднага краю, павагі да знакамітых землякоў і тых, хто кожны дзень робіць наш старажытны горад чыстым і прывабным для турыстаў з усяго свету.

Вольга СКВАРАДА,
старшы выхавальнік летняга аздараўленчага лагера
сярэдняй школы № 5 Навагрудка.