Цудоўнае свята набліжаецца

- 16:21Нам пішуць

У нашай школе працуе гурток “Спадчына”, дзе вучні знаёмяцца з цікавымі нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі і звычаямі, народнымі святамі. На гэтым тыдні адбылося свята “Пришла Коляда, накануне Рождества”.


Дзеці з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да свята Нараджэння Хрыстова, паколькі яно адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў у годзе. Госцем быў настаяцель храма святога дабравернага Аляксандра Неўскага Рыгор Каляда, які з вялікай увагай паглядзеў выступ дзяцей. Яны спявалі калядныя песні, расказвалі вершы, разгадвалі загадкі. Святар павіншаваў усіх з надыходзячым святам, падарыў смачныя гасцінцы, душэўна пагутарыў з кожным дзіцем і адказаў на разнастайныя “што?”, “навошта?”, “чаму?”.

Няхай у вашых сэрцах цудоўнае свята запаліць іскрынку шчасця, дабрыні і любові!

Ларыса ЖВАЛЕЎСКАЯ,
педагог дадатковай адукацыі і класны кіраўнік 2 класа
Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.