Цудоўная “чацвёрка”

У суботу на базе Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву каманды дзесяці ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны ўпершыню змагаліся за ўзнагароды Кубка па баскетболе 3х3. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міністэрства адукацыі, Беларуская федэрацыя баскетбола пры ўдзеле Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.

Захапляльны, яскравы, непрадказальны — менавіта такім быў кожны матч турніру. Для тых, хто не ведае: баскетбол 3х3 — гэта гульня каля аднаго кальца паміж дзвюма камандамі ў складзе чатырох чалавек (трое на гульнявой пляцоўцы і адзін у запасе). У адрозненне ад класічнага баскетбола, гульня больш дынамічная. Гэта з’яўляецца адной з прычын таго, што гэты від спорту набірае імклівую папулярнасць і, дарэчы, будзе прадстаўлены на ІІ Еўрапейскіх гульнях.

Па словах старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола Максіма Рыжанкова, баскетбол 3х3 заўсёды поўны барацьбы і рызыкі, чым прыцягвае не толькі спартсменаў, але і балельшчыкаў. Пасля ўключэння гэтага віду спорту ў алімпійскую праграму, яго развіццю ў нашай краіне, як і ва ўсім свеце, стала ўдзяляцца больш увагі. Пацвярджэннем гэтага і з’яўляецца Кубак сярод УВА, а таксама дэбютны чэмпіянат Беларусі. Правілы баскетбола 3х3 дазваля­юць імкліва пашыраць геаграфію ўдзельнікаў.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 46, 23 красавіка.

Ігар ГРЭЧКА.
Фота аўтара.