Цудоўная пара

- 15:48Нам пішуць

Школьныя канікулы — час адпачынку для дзяцей і ў пэўнай ступені для бацькоў. Але як быць, калі неўтаймаваную энергію дзіцяці падзець няма куды? У гэтым выпадку дапамагаюць школьныя аздараўленчыя лагеры. Падчас восеньскіх канікул пры Гарадзечанскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Навагрудскага раёна быў арганізаваны аздараўленчы лагер “Вясёлы калейдаскоп”, дзе адпачывала 20 вучняў.

Фота да матэрыяла: Цудоўная пара. Фота да матэрыяла: Цудоўная пара. Фота да матэрыяла: Цудоўная пара.Ні хвіліны суму! Шмат эмоцый і радасці прынесла наведванне Навагрудскага ЦТДіМ: хлопчыкі і дзяўчынкі бралі ўдзел у майстар-класе па вырабе паштовак з прыроднага матэрыялу ў гуртку “Лясная скульптура”. Асаблівыя ўражанні засталіся ў дзяўчынак пасля наведвання цырульніцкага гуртка.

З задавальненнем наведалі Навагрудскі кінатэатр “Звезда” і прагледзелі 3D-мультфільм. У сельскім клубе школьнікі ўдзельнічалі ў музычна-гульнёвай праграме “Вясёлыя мартышкі”. Ды і наогул, усе мерапрыемствы былі цікавыя, вясёлыя і пазвальныя.Фота да матэрыяла: Цудоўная пара. Фота да матэрыяла: Цудоўная пара.Нягледзячы на сумнае надвор’е, у нашым лагеры было радасна і ўтульна. Восеньскія канікулы — цудоўная пара!

Людміла ВАЙТОВІЧ,
дырэктар школьнага аздараўленчага лагера
Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.