Цудоўны свет конкурсаў

- 10:51Нам пішуць

Каб вучань змог выпрабаваць свае сілы ў розных напрамках дзіцячай творчасці, дасягнуць высокага выніку і проста праявіць сябе, ладзяцца фестывалі, конкурсы, акцыі. Гэта выдатны спосаб пазнаёміць вучняў са светам прыгажосці і фантазіі.

І наша школа не выключэнне. Кожны тыдзень вучні ўдзельнічаюць у конкурсах малюнкаў, фотаздымкаў, якія прысвечаны Году малой радзімы. Калі вучань любіць маляваць — можна прапанаваць яму паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў, якія часта праводзіць часопіс “Рюкзачок”. Любіць пісаць гісторыі? Напэўна, яму спадабаецца літаратурны конкурс, які заўсёды праходзіць у газеце “Зорька”. Нясе ў дом каменьчыкі, галінкі і каштаны, каб потым збудаваць з іх карціну або фігурку жывёлы? Што ж, гэта прамая дарога да творчага гуртка “Залатыя ручкі” ці “Свет творчасці”, у якіх таксама праводзяцца тэматычныя выстаўкі і конкурсы.

Удзел у конкурсах усёй сям’ёй дапамагае наладзіць адносіны, зблізіцца. Давайце ж гадаваць захопленых людзей, якія любяць і вераць у сваю справу. А пачаць можна ў любы момант, адкрыўшы для сябе цудоўны свет конкурсаў, якія праходзяць у нашай школе.


Алёна КАРАЛЕЦ,
педагог дадатковай адукацыі
Верасніцкай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна.