Цяпер самае галоўнае для бізнесу — стабільныя і зразумелыя правілы гульні

Міністэрства гандлю Беларусі мае намер узмацніць кантроль за дакладнасцю рэкламы. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

“Мінгандаль мае намер узмацніць кантроль за рэкламай, перш за ўсё за яе дакладнасцю. У першую чаргу гэта тычыцца інфармацыі аб кошце і ўласцівасцях тавараў і паслуг”, — адзначыла Ірына Наркевіч. У прыватнасці, яна ўказала на факты, калі ў час маштабных распрадаж некаторыя суб’екты гандлю, у тым ліку інтэрнэт-магазіны, пазначаюць завышаны працэнт скідкі.
Пры гэтым намеснік міністра звярнула ўвагу, што міністэрства мае намер дзейнічаць акуратна і ўзважана падыходзіць да вырашэння пытанняў аб адказнасці. Паводле яе слоў, стаўка павінна быць зроблена на павышэнне прававой дасведчанасці зацікаўленых асоб. “У існуючай эканамічнай сітуацыі трэба шукаць спосабы стымулявання рэкламадаўцаў для размяшчэння рэкламы і стварыць умовы, каб яны не баяліся яе размяшчаць”, — растлумачыла яна.

Пры гэтым Ірына Наркевіч адзначыла, што канцэптуальных змяненняў у Закон “Аб рэкламе” ў найбліжэйшы час уносіць не плануецца. “Цяпер самае галоўнае для бізнесу — стабільнасць, павінны быць зразумелы правілы гульні, таму Мінгандаль не плануе ўвядзення нейкіх канцэптуальных змяненняў і новых норм”, — падкрэсліла яна.