Цэнтрвыбаркам праз СМС запрашае грамадзян Беларусі прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе БелТА.
У запрашэнні, якое, у прыватнасці, прыйшло абанентам velcom, гаворыцца: “Выбаршчык! Прымі ўдзел у выбарах! Твой голас важны!”
Да 10 кастрычніка ўключна аддаць свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата на вышэйшую дзяржаўную пасаду можна датэрмінова – участкі працуюць па ўсёй краіне, а таксама за яе межамі. Удзел у галасаванні прынялі ўдзел амаль 19 працэнтаў выбаршчыкаў.
Выбары Прэзідэнта пройдуць 11 кастрычніка.