Творчымі сцяжынкамі па роднай зямлі

На працягу некалькіх месяцаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі Брэстчыны дзейнічала перасовачная выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці”, арганізаваная ў рамках рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі “Я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне даражэй за ўсё”. Лепшыя творчыя работы моладзі на тэму малой радзімы пабывалі ў Палескім дзяржаўным універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна і Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, пасля чаго накіраваліся ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

— Аснову выставы склала тэматычная інтэрактыўная экспазіцыя, якая ўключала мастацкае асэнсаванне твораў айчынных пісьменнікаў, стылізаваныя беларускія арнаменты і арнаментальныя матывы паводле сюжэтных кампазіцый, выкананых у тэхніцы каляровай графікі і прысвечаных рэгіянальным асаблівасцям нацыянальных традыцый і культуры, а таксама творчыя работы ў розных напрамках і тэхніках выяўленчага мастацтва, — расказала загадчыца аддзела сацыякультурных праектаў навучэнскай і студэнцкай моладзі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і мола­дзі А.С.Лаўрыновіч. — Педагогі і студэнты праявілі вялікую цікавасць да акцыі, якая праводзіцца з мэтай удасканалення сістэмы мастацка-эстэтычнага выхавання моладзі на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны, далейшага развіцця відава-жанравага дыяпазону аматарскай творчасці, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, стварэння аптымальных умоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі, укаранення ў практыку інавацыйных і эфектыўных форм сацыякультурных камунікацый.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 43, 16 красавіка.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.