Ты — будучы выбаршчык

- 15:40Нам пішуць

З 12 па 17 лютага ў Гродзенскай вобласці праводзіцца абласны марафон “Выбар маладых — наша будучыня!”. 12 лютага мерапрыемствы марафону прайшлі і ў Канюхоўскім яслях-садзе — сярэдняй школе з мэтай актывізацыі грамадзянскай актыўнасці і развіцця сацыяльна значнай дзейнасці сярод вучнёўскай моладзі, стварэння ўмоў для падтрымкі і развіцця моладзевых ініцыятыў па папулярызацыі перадвыбарнай кампаніі.

У мерапрыемствах узялі ўдзел навучэнцы 3—11 класаў, сярод іх — дэпутаты Маладзёжнага парламента, члены БРСМ. Адбыліся сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Канюхоўскага сельскага савета па Магілянскай выбарчай акрузе А.І.Шчукай, дзелавая гульня “Ты — будучы выбаршчык”, лекцыя “Правы і абавязкі маладых выбаршчыкаў”, прэзентацыя “Азбука правоў для дзяцей”.

Школьнікі змаглі адчуць сябе дарослымі і стаць выбаршчыкамі, удзельнічаючы ў розных мерапрыемствах абласнога марафону. Моладзь не павінна стаяць убаку ад пераўтварэнняў у палітыцы, эканомікі і іншых сферах грамадскага жыцця. Бо менавіта маладыя людзі — будучыня нашай краіны, і ад іх актыўнасці, жыццёвай пазіцыі будзе залежаць многае!

Наталля ШМАРОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.