Тыдзень для дабра

- 16:15Нам пішуць

З 9 па 14 красавіка 2018 года ў нашай школе прайшоў тыдзень дабра, галоўная мэта якога — падарыць усім разуменне, цяпло і радасць. Дзеці, педагогі і бацькі стараліся рабіць добрыя і карысныя справы, удзельнічалі ў акцыях, зараджалі добрым прыкладам іншых. Ніхто не застаўся абыякавы.

Удзел у тыдні даў навучэнцам вопыт бескарыслівага аказання дапамогі. Бо галоўнае ў тыдні дабра не гучныя словы, а рэальныя справы.

Мерапрыемствы тыдня заклікалі да дабра і міласэрнасці, далі магчымасць задумацца над сваімі паводзінамі, стаць больш чулымі і ўважлівымі.

Кульмінацыяй стала традыцыйная акцыя “Аранжавы настрой”: для пажылых, якія знаходзяцца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання пажылых людзей і дзяцей-інвалідаў, якія наведваюць цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Навагрудскага раёна, падрыхтавалі смачныя падарункі з апельсінаў і мандарынаў. Перадалі аранжавыя фрукты валанцёры “Сузор’я надзей” на Велікодныя святы.

Сустрэчы з пажылымі людзьмі для маладога пакалення — гэта яшчэ і напамін аб хрысціянскім запавеце шанавання бацькоў. Такія зносіны духоўна ўзбагачаюць і пажылых, і юных.

Надзея АЎСЯНАЯ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 7 Навагрудка.