Тыдзень дзіцячай бяспекі

- 10:34Нам пішуць

З мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапаганды правілаў дарожнага руху, пажарнай бяспекі, замацавання навыкаў бяспечных паводзін на дарозе, бяспечнага абыходжання з агнём у рамках абласной акцыі ў нашай школе прайшоў тыдзень дзіцячай бяспекі для навучэнцаў пачатковай школы.

Фота да матэрыяла: Тыдзень дзіцячай бяспекі.Такі тыдзень традыцыйны перад канікуламі. Навучэнцы ўдзельнічалі ў гульнях і віктарынах на веданне правілаў дарожнага руху, сігналаў святлафора, правілаў паводзінаў у грамадскім транспарце і на дарозе. Увесь тыдзень ладзіліся тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны на тэмы “Мой сябар — веласіпед”, “Падарожжа ў краіну Святлафорыю”, “Бяспека — значыць жыццё”, “Каб не было бяды”. У канцы кожнага навучальнага дня класныя кіраўнікі праводзілі пяцімінуткі па ПДР.

Але самай яркай і запамінальнай для навучэнцаў пачатковай школы стала экскурсія ў пажарную часць. Вучні змаглі бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй пажарнага, а таксама замацаваць веды аб правілах бяспечнага абыходжання з агнём. Супрацоўнікі пажарнай часці пагутарылі з навучэнцамі, пазнаёмілі са спецыяльнай вопраткай пажарнага. З захапленнем навучэнцы прымяралі шлем, разглядалі пажарную машыну. Такое мерапрыемства дазволіла атрымаць веды аб прычынах узнікнення пажару і ўменні дзейнічаць у экстранных сітуацыях. Таксама былі арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі службы газавай гаспадаркі і старшым інспектарам па АП АДАІ Круглянскага РАУС, якія таксама правялі гутаркі з навучэнцамі.

Тэматычны тыдзень атрымаўся плённы. Вучні папоўнілі запас ведаў аб пажарнай бяспецы, аб правілах дарожнага руху.

Таксама хацелася б звярнуцца да бацькоў: не забывайце кантраляваць баўленне часу дзяцей! Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам зберагчы маладое пакаленне ад небяспекі.

Таццяна АНТАНЮК,
настаўніца Кручанскага ВПК Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці.