Тыдзень энергазберажэння

- 12:19Навіны рэгіёнаў

11 лістапада Беларусь адзначала Міжнародны дзень энергазберажэння. У рамках тэматычнага дня, а таксама рэалізацыі рэспубліканскіх мерапрыемстваў, якія тычацца гэтай тэматыкі, у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна Гомеля прайшоў Тыдзень энергазберажэння.

Фота да матэрыяла: Тыдзень энергазберажэння.Педагогамі ўстановы быў распрацаваны цыкл мерапрыемстваў. Адзіны дзень дзеянняў — гадзіна энергазберажэння для навучэнцаў харэаграфічных студый “Зігзаг”, “Ірыс” і “Сонейка” прайшоў пад дэвізам “Энергію танца — у энергію цяпла”, навучэнцы вакальных студый “Асоль”, “Дамінанта” свае тэматычныя заняткі назвалі “Праспяваем ярчэй лямпачкі”. А вось прадстаўнікі аб’яднання па інтарэсах “Акцэнт” вырашылі вывучыць новы твор на экалагічную тэму і назвалі заняткі “Акцэнт на энергазберажэнне”.

У рамках Тыдня энергазберажэння таксама быў рэалізаваны міні-праект “Эканомік у гасцях у малых”. Яго ідэяй стала навучанне дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту беражлівым адносінам да навакольнага свету пры дапамозе гульні. Выдуманы герой з цікавым імем Эканомік наведаў заняткі ў аб’яднаннях “Сонейка”, “Ірыскі”, “Дамісолька” і ў гульнявой форме правёў забаўляльную праграму на тэму энергазберажэння.

Сваё стаўленне да зберажэння энергарэсурсаў навучэнцы выказалі і з дапамогай выяўленчай творчасці, удзельнічаючы ў тэматычным конкурсе малюнкаў, якія пасля апынуліся на выставе пад назвай “Беражыце цяпло”.

На базе рэсурснага цэнтра па асновах жыццядзейнасці “Азбука бяспекі” былі арганізаваны заняткі для навучэнцаў школ раёна, на якіх яны даведаліся аб простых правілах энергазберажэння ў побыце. Для навучэнцаў старэйшага ўзросту тэму энергазберажэння працягнулі ў рамках шостага школьнага дня. Спецыялісты падрыхтавалі пазнавальную праграму “Энергазберажэнне ў кожны дом”.

Усе мы — дзеці прыроды, і з малых гадоў чалавек павінен вывучаць яе, вучыцца любіць, берагчы, разумна карыстацца, быць сапраўды стваральнай часткай свету. Менавіта гэта хацелі данесці да сваіх выхаванцаў педагогі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна Гомеля.

Вольга ЗУБАР,
загадчык вучэбна-метадычнага кабінета
Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна Гомеля.