Тыдзень пачатковых класаў

- 10:26Нам пішуць

З 22 па 26 кастрычніка ў Любчанскай сярэдняй школе Навагрудскага раёна прайшоў тыдзень пачатковых класаў.

Фота да матэрыяла: Тыдзень пачатковых класаў.Штогод з велізарным задавальненнем удзельнічаюць нашы дзеці ў мерапрыемствах у рамках тыдня. На пазакласных занятках былі выкарыстаны розныя формы работы: віктарыны, гульні, конкурсы і г. д. Такія мерапрыемствы ў пачатковай школе — гэта свята даўжынёю ў цэлы тыдзень.

Фота да матэрыяла: Тыдзень пачатковых класаў.У першы дзень была арганізавана выстаўка творчых работ з гародніны і садавіны “Восеньскі калейдаскоп”, дзе прадставілі сумесныя работы навучэнцаў і іх бацькоў. Конкурс малюнкаў “Мой любімы казачны герой” выклікаў у дзяцей вялікую цікавасць: удзел у ім узялі ўсе без выключэння.

У вясёлай сяброўскай атмасферы праходзіў “Матэматычны КВЗ” паміж камандамі “Вясёлыя матэматыкі” і “Рашайкі”. Актыўнасць, кемлівасць, эрудыцыю дзеці праявілі пры правядзенні конкурсу “Знаўцы беларускай мовы”.

Цікава прайшло свята паэзіі “Восеньскія замалёўкі”. Навучэнцы праявілі сцэнічны талент, чытаючы вершы пра восень беларускіх паэтаў. Журы абрала самых лепшых чытальнікаў.

Вучні, якія ўзялі найбольш актыўны ўдзел у тыдні пачатковых класаў, праявілі сябе ў конкурсах, былі ўзнагароджаны граматамі. А на заканчэнне ўсіх чакаў салодкі стол.

Тыдзень атрымаўся насычаны і займальны. Спадзяёмся, у вучняў зменіцца стаўленне да вучобы, з’явіцца зацікаўленасць у пазнанні новага, узмоцніцца цікавасць да працэсу навучання. Тыдзень пачатковых класаў дазволіў дзецям раскрыць творчы патэнцыял, даў вялікі эмацыянальны зарад.

Фота да матэрыяла: Тыдзень пачатковых класаў.

Алена ПЕРШУКЕВІЧ,
кіраўнік метадычнага аб’яднання пачатковых класаў
Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.