Тыдзень пазітыўнага настрою

У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень псіхалагічнага здароўя. Удзельнічалі выхаванцы і іх бацькі, педагогі і ўсе супрацоўнікі ўстановы.

Пачалося ўсё з акцыі “Дапамажы дрэву заквітнець”: дарослым і дзецям прапаноўвалася выбраць кветку пэўнага колеру для своеасаблівага “галасавання” аб сваім настроі і прымацаваць яе да дрэва. Праведзены ў канцы мерапрыемства аналіз паказаў, што аптымістычных кветак шмат.
Фота да матэрыялу: Тыдзень пазітыўнага настрою.З мэтай стварэння спрыяльнага клімату ва ўстанове кожны мог пакінуць добрыя словы на сцяне прывітанняў і пажаданняў. Супрацоўнікам цэнтра было прыемна чытаць добрыя словы і шчырыя пажаданні цярпення, моцнага здароўя, творчых поспехаў і дасягненняў ад бацькоў выхаванцаў і калег.

У гэты ж дзень супрацоўнікам было прапанавана ўзяць удзел у калектыўнай дзейнасці “Мы — гэта шмат я” і на працягу дня адказаць на пытанні, якія былі аформленыя ў выглядзе пялёсткаў кветкі. Каб больш даведацца адзін пра аднаго, былі прапанаваны наступныя тэмы: “Мая любімая страва”; “Мая любімая пара года”; “Мой любімы колер”; “Краіна, куды хочацца з’ездзіць”; “Люблю праводзіць вольны час”; “Аддаю перавагу чытаць”; “Мая запаветная мара”. У канцы дня кожны мог азнаёміцца з вынікамі такой калектыўнай працы.Фота да матэрыялу: Тыдзень пазітыўнага настрою.А бацькі сярэдніх і старшых груп разам са сваімі дзецьмі ўдзельнічалі ў акцыі “Аб’яднаем сям’ю”. Да канца тыдня распранальню кожнай групы ўпрыгожвалі сімвалы адзінства — далонькі дарослага (мамы ці таты) і дзіцяці — са словамі-летуценнямі. Некаторыя бацькі напісалі невялікія вершы пра сваю сямейную мару. А бацькі малодшых груп удзельнічалі ў акцыі “Маё дзіця ў промнях сонца”, падчас якой прапаноўвалася маляўніча аформіць сонейка: у сярэдзіне размясціць фота дзіцяці, а на праменьчыках напісаць сямейныя мянушкі або ласкавыя вытворныя імёны дзіцяці. Матылька пасадзіць на той праменьчык, дзе напісана тая форма імені, якая больш за ўсё падабаецца дзіцяці. Першыя сонейкі з’явіліся ўжо на наступны дзень пасля аб’явы. А праз некалькі дзён у кожнай групавой распранальні дзяцей і дарослых радавалі вясёлыя сонейкі з самымі пяшчотнымі і добрымі словамі-мянушкамі.

З дапамогай гульні-тэсту “Дрэва” ўсе маглі даведацца аб сваім стане на дадзены момант, выбраўшы адно з пяці дрэў, а затым прачытаць характарыстыку абранага дрэва на стэндзе.

З асаблівай цікавасцю выхаванцы дашкольнага цэнтра паўдзельнічалі у акцыі “Хай шэрае стане каляровым”. Стварылі каляровымі крэйдамі малюнкі на асфальце вакол будынка. У выніку акцыі дзіцячы сад ператварыўся ў яркі, рознакаляровы дом для дзяцей.

Яшчэ адзін дзень быў прысвечаны чырвонага колеру. Чаму менавіта чырвоны? Таму што чырвоны колер дае нам адвагу, мужнасць, энергію, цягавітасць, штуршок і прадпрымальны дух. У гэты дзень бацькам выхаванцаў было прапанавана (вядома ж, па магчымасці і жаданні) апрануць дзяцей у чырвоны колер (гэта мог быць як цалкам камплект, так і проста нейкі элемент). У гардэробе кожнага дзіцяці і многіх супрацоўнікаў дзіцячага сада прысутнічала адзенне адпаведнага колеру. У канцы дня прайшла фотасесія і святочная дыскатэка для дзяцей.

Спадабаўся “Мяшочак радаснага настрою” і салодкія цукеркі з добрымі пажаданнямі на наступны дзень.

Тыдзень прайшоў на адным дыханні, усе былі ўзнагароджаны медалямі.

Таццяна ТАРАШКЕВІЧ,
педагог-псіхолаг Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Астраўца.