Тыгр і навагоднія падарункі

- 11:38Інфармацыйная гадзіна

Канцэрн “Белдзяржхарчпрам” выпусціць амаль 2 млн падарункавых набораў да навагодніх і калядных свят.

Айчынныя вытворцы падрыхтавалі амаль 100 найменняў салодкіх падарункаў вагой ад 300 г да 3 кг.

“Адметная асаблівасць нашых навагодніх падарункаў — упакоўка з дрэва і анімацыя 3D. Таксама флагманы кандытарскай галіны “Камунарка” і “Слодыч” выпусцілі навагоднія падарункі ў мяккай цаццы — сімвале года. У 2022 годзе гэта тыгр”, — расказала намеснік начальніка ўпраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрна “Белдзяржхарч­прам” Аксана Блізнюк.

Айчынныя кандытарскія прадпрыемствы да навагодніх свят прапануюць як ужо вядомыя брэнды шакаладу, цукерак, ірысу, карамелі і пячэння, так і новыя віды кандытарскіх вырабаў. Кошт падарункаў — ад Br4,15 до Br35,21.

“Абсалютна ўсе падарункавыя наборы створаны выключна з айчыннай сыравіны. Працэс кам­плектацыі падарункаў вельмі адказны і працаёмкі. Ён адбы­ваецца ўручную, таму пачынаецца прыкладна за 3,5 месяца да навагодніх свят. На гэты час прадпрыемствы набіраюць дадатковы персанал у фасовачныя цэхі. Асноўны прынцып — разнастайнасць напаўнення. Мы заўсёды стараемся ўлічыць пажаданні нашых спажыўцоў, таму акрамя гатовых набораў у фірменных магазінах з’явілася паслуга па фарміраванні індывідуальных навагодніх падарункаў у стылізаваную ўпакоўку”, — адзначыла А.Блізнюк.

Першыя партыі салодкіх святочных набораў ужо адгружаны ў гандлёвыя сеткі. Акрамя таго, у гэтым годзе больш за 100 тысяч беларускіх падарункаў экспартаваны ў ЗША і Расійскую Федэрацыю.