Колькасць ахвяр узброеных сутыкненняў і тэрарызму ў Іраку ў 2015 годзе перавысіла 7,5 тысячы. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным Місіяй ААН па аказанні садзейнічання Іраку (МААНСІ).
У дакуменце адзначаецца, што толькі ў мінулым снежні загінулі 980 чалавек. “Агульная колькасць палеглых і пацярпелых за ўвесь 2015 год склала 22 370 чалавек (7515 — забіты, 14 855 — паранены)”, — гаворыцца ў дакладзе. “У 2015 годзе тысячы іракцаў былі забіты або паранены ў выніку ўзброеных сутыкненняў і тэрарызму. Гэта непрымальна”, — падкрэслілі ў МААНСІ. “Колькасць мірных жыхароў, якія загінулі (у снежні), складае 506 чалавек, яшчэ 867 атрымалі раненні”, — таксама гаворыцца ў заяве. Найбольшая колькасць ахвяр зафіксавана ў Багдадзе і яго наваколлі — 261 чалавек. Далей ідзе правінцыя Найнава, якая кантралюецца тэрарыстамі “Ісламскай дзяржавы”, з 68 забітымі. Групоўка “Ісламская дзяржава” пачала актыўныя наступальныя дзеянні на поўначы Ірака ў пачатку лета 2014 года: у цяперашні час узброеныя фарміраванні “Ісламскай дзяржавы” кантралююць да трэці іракскай тэрыторыі. Урадавым сілам, нягледзячы на міжнародную падтрымку, пераламаць сітуцыю пакуль не ўдаецца.