У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь павінны рыхтаваць кваліфікаваных, талковых, выхаваных людзей, адданых дзяржаве і народу

- 10:43Інфармацыйная гадзіна

У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце з 1 верасня не патрэбных у кіраванні людзей вучыцца не павінна. Такое патрабаванне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка агучыў, заслухаўшы даклад аб выкананні даручэнняў па ўдасканаленні дзейнасці УВА.

Прэзідэнт нагадаў, што да верасня яму павінны агучыць прапановы па ўдасканаленні вучэбнага працэсу ў акадэміі: якіх людзей будуць адпраўляць на падрыхтоўку і перападрыхтоўку ў гэтую УВА, якія патрабаванні будуць прад’яўляцца да выкладчыкаў, як зменіцца метадычная база. “Што зроблена на сённяшні дзень і што нам неабходна яшчэ зрабіць, якая патрэбна вам дапамога і падтрымка? Часу для разварушвання няма. З 1 верасня ў Акадэміі кіравання не патрэбных у кіраванні людзей быць не павінна”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

“Калі я назначаў новага рэктара, мы дамаўляліся, што істотна абновім работу Акадэміі кіравання па ўсіх напрамках. Трэба зрабіць так, каб кожны чалавек, які пройдзе падрыхтоўку, перападрыхтоўку, атрымае адукацыю, павысіць кваліфікацыю, быў запатрабаваны. Нам не патрэбны людзі, якія проста пройдуцца па акадэміі, атрымаюць дыплом і не будуць запатрабаваны ў органах кіравання. Вось гэта галоўнае”, — звярнуў увагу прэзідэнт.

За выкананнем гэтых патрабаванняў будзе вельмі сур’ёзны нагляд, папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. “Вы самі разумееце, што гэта адзіная навучальная ўстанова пры прэзідэнце. Там павінны быць падрыхтаваны кваліфікаваныя, талковыя, выхаваныя людзі, адданыя нашай дзяржаве і народу. Няхай гэта нават моцна прагучыць, але гэта так”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе прысутнічалі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, міністр адукацыі Ігар Карпенка і рэктар Акадэміі кіравання Генадзь Пальчык.

Як далажыў кіраўнік УВА, у акадэміі прынялі ўжо меры па ўдасканаленні вучэбнага працэсу. Так, аптымізавана структура дзяржаўнага заказу і колькасць слухачоў. “Мы скарацілі колькасць апарату, які прымаецца на бюджэтную форму навучання. Больш за тое, мы аптымізавалі спецыяльнасці, зняўшы тыя, што дубліруюць падрыхтоўку ў іншых універсітэтах нашай краіны”, — расказаў Генадзь Пальчык. У акадэміі таксама перапрацавалі вучэбныя планы і праграмы з улікам іх магчымай аптымізацыі па тэрмінах навучання. Паралельна з гэтым былі распрацаваны і актуалізаваны праграмы павышэння кваліфікацыі.

Размова таксама ішла аб дзённай форме атрымання адукацыі першай ступені. У новым навучальным годзе ў лік студэнтаў залічана 100 абітурыентаў на спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне і права”, “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”, “Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі”. Прахадныя балы склалі 343, 336 і 341 адпаведна. Плануецца, што ў будучым годзе абітурыентам акрамя цэнтралізаванага тэсціравання неабходна будзе праходзіць і субяседаванне. На думку рэктара, гэта дапаможа адбіраць найбольш зацікаўленых у навучанні маладых людзей. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў гэтае ўкараненне, але папярэдзіў, што ўсё павінна быць чыста і празрыста.

З агульнай колькасці першакурснікаў іншагароднія складаюць 84 працэнты. Прэзідэнт адзначыў гэты паказчык і дадаў, што студэнты з рэгіёнаў ведаюць не толькі жыццё ў сталіцы, але і ў іншых гарадах і малых населеных пунктах.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе студэнты Акадэміі кіравання павінны стаць выключнымі выпускнікамі, паколькі ў будучыні ім трэба будзе фарміраваць кіраўніцкі склад краіны.

Асаблівая ўвага была ўдзелена матэрыяльна-тэхнічнай базе УВА. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў прывесці ў парадак інтэрнаты і сталовыя акадэміі, пры гэтым падкрэсліў, што гэтую работу неабходна правесці ва ўсіх універсітэтах краіны.

На прыкладзе аптымізацыі Акадэміі кіравання неабходна ўдасканаліць вучэбныя працэсы ў кожнай УВА, звярнуў увагу прэзідэнт. Адназначнае патрабаванне: нідзе не павінна быць нічога лішняга, а да падрыхтоўкі кадраў трэба падыходзіць без фармалізму.

У Акадэміі кіравання сёння вучыцца амаль 8,5 тысячы чалавек, з іх на І ступені вышэйшай адукацыі — больш за 2,1 тысячы, на ІІ ступені — 480, па адукацыйных праграмах падрыхтоўкі — 176, па праграмах перападрыхтоўкі — звыш 1,6 тысячы, павышаюць кваліфікацыю амаль 3,9 тысячы чалавек. У акадэміі прадстаўлена пасляўніверсітэцкай адукацыя, якую атрымліваюць 96 тысяч чалавек.