У Беларусі дзейнічае эфектыўная сістэма падтрымкі маладых талентаў

3 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася ўрачыстая сустрэча намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі з навучэнцамі і студэнтамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі.

“Яшчыра рады нашай сустрэчы і ад усёй душы хачу павіншаваць з заслужанымі ўзнагародамі, якіх вы ўдастоены рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Адзін з філосафаў сказаў, што талент — гэта крыніца, якая нясе ўсё новае і чыстае Богу. Але крыніца высахне, калі ёй ня­правільна карыстацца. Нашай незалежнай дзяржаве патрэбна таленавітая і адораная моладзь, і дзяржава робіць усё для таго, каб вы дастойна прадстаўлялі маладую, інтэлектуальную і творчую эліту нашай краіны. У нашай дзяржаве створана эфектыўная сістэма падтрымкі таленавітай моладзі, якая дазваляе кожнаму рэалізаваць свой патэнцыял, магчымасці, дабіцца высокіх дасягненняў і яркіх перамог. І наша сустрэча з вамі — гэта добрая нагода адзначыць вашы поспехі”, —  звярнуўся да таленавітай моладзі намеснік прэм’ер-міністра.

У 2018 годзе вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на міжнародных інтэ­лектуальных спаборніцтвах заваявалі 50 медалёў, з іх 5 залатых, 19 сярэбраных і 26 ­брон­завых. “Сярод уладальнікаў “золата” — Паліна Булаўская, Аляксей Гарахоўскі, Цімафей Фёдараў, Аляксандр Кернажыцкі. Вынікі іх удзелу ў прэстыжных сусветных навуковых форумах у галіне хіміі, біялогіі, інфарматыкі атрымалі высокую ацэнку міжнароднага журы, — адзначыў Ігар Петрышэнка. — Паспяхова выступілі на міжнародных конкурсах прадстаўнікі творчай моладзі, сярод лаўрэатаў спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі сапраўдныя віртуозы, якія ўпэўнена дэман­струюць свае выканальніцкія таленты на міжнародных творчых конкурсах.

“Будзьце вартыя нашых вялікіх продкаў, якія прадэманстравалі свету беспрэцэдэнтны гераізм і стойкасць духу, што вельмі актуальна ў год 75-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — пажадаў Ігар Петрышэнка. — Будзьце вартыя вашых педагогаў, настаўнікаў і бацькоў. Гэтыя мудрыя і клапатлівыя людзі адкрыва­юць перад вамі дзівосны свет ведаў, укладваюць сваю душу і прафесіяналізм, радуюцца вашым дасягненням і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці”. Ён выказаў упэўненасць, што ацэнка дзяржавай заслуг адоранай і таленавітай моладзі стане важным стымулам для далейшага ўдасканалення, а іх дасягненні і перамогі — дастойным укладам у развіццё Беларусі.

У цырымоніі ўзнагароджання ўзялі ўдзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Паўлавіч Бондар.

Ігар Віктаравіч Петрышэнка і Ігар Васільевіч Карпенка падчас урачыстай цырымоніі ўзнагародзілі 43 навучэнцаў і студэнтаў, якія ў 2018 годзе сталі пераможцамі ў міжнародных інтэлектуальных турнірах і спаборніцтвах, алімпіядах па вучэбных прадметах, навукова-даследчых канферэнцыях. Маладым людзям былі ўручаны нагрудныя знакі “Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзі­дэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў”.

Узнагароды з рук намесніка прэм’ер-міністра атрымалі:

Паліна Булаўская, выпускніца Ліцэя БДУ, уладальніца залатога медаля 52-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі 2018 года, сярэбранага медаля 50-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды (Славакія, Чэхія, 2018 год);

Аляксей Гарахоўскі, выпускнік гімназіі № 29 Мінска, уладальнік залатога медаля 2-й Міжнароднай алімпіяды мега­полісаў (Расія, 2017 год), залатога медаля 52-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды ­школьнікаў па хіміі 2018 года, залатога медаля III Міжнароднай алімпіяды мегаполісаў (Расія, 2018 год), бронзавага медаля 50-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды (Славакія, Чэхія, 2018 год);

Аляксандр Кернажыцкі, выпускнік гімназіі № 2 Магілёва, уладальнік залатога медаля 30-й Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы (Японія, 2018 год), сярэбранага медаля 29-й Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы (Іран, 2017 год);

Максім Сысоенкаў, вучань 11 класа ­ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга гім­назіі № 50 Мінска, уладальнік залатога медаля III Міжнароднай алімпіяды мега­полісаў  (Расія, 2018 год);

Цімафей Фёдараў, навучэнец 10 класа сярэдняй школы № 130 Мін­ска імя Рут Уолер, уладальнік залатога медаля 8-й Міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў Golden Climate (Кенія, 2018 год);

Валерый Шавель, выпускнік гімназіі № 6 Мінска, уладальнік залатога медаля III Міжнароднай алімпіяды мегаполісаў (Расія, 2018 год).

У адпаведнасці з распара­джэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гранд-прэміі і званне лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі атрымалі:

Настасся Лукашэнка, навучэнка дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Глебава Мінска, лаўрэат Французскага музычнага конкурсу, 1-е месца (Францыя, 2018 год);

Дар’я Лукашэнка, навучэнка дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Глебава Мінска, лаўрэат Французскага музычнага конкурсу, 1-е месца (Францыя, 2018 год);

Ніка Скабкова, навучэнка Беларускай дзяржаўнай харэагра­фічнай гімназіі-каледжа, лаўрэат VIII Міжнароднага конкурсу кла­січнай і сучаснай харэаграфіі MYSL-POTOK, дыплом I ступені (Украіна, 2018 год);

Уладзіслаў Хандогі, навучэнец Цэнтральнай музычнай школы пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, лаўрэат II Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў Grand piano competition (Расія, 2018 год).

Затым міністр адукацыі ўручыў ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 7-і настаўнікам і выкладчыкам за шматгадовую плённую працу па развіцці інтэлектуальнай адоранасці вучняў і стварэнне ва ўстанове эфектыўнага адукацыйнага асяроддзя, якое дазваляе раскрыць творчы, вучэбна-пазнавальны і даследчы патэнцыял навучэнцаў.

Граматы атрымалі:

Сяргей Віктаравіч ­Дзенісенка, майстар вытворчага навучання Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа філіяла Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта;

Святлана Васільеўна Дышкант, настаўніца хіміі сярэдняй школы № 16 Полацка;

Міхаіл Васільевіч Карпук, настаўнік матэматыкі Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Ігар Уладзіміравіч Качанаў, загадчык кафедры гідратэхнічнага і энергетычнага будаўніцтва, воднага транспарту і гідраўлікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар тэхнічных навук, прафесар;

Алена Іванаўна Качанава, настаўніца інфарматыкі гімназіі № 2 Магілёва;

Віктар Паўлавіч Кунцэвіч, старшы выкладчык эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Алеся Аляксандраўна Шавялёва, педагог дадатковай адукацыі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

У холе на першым і другім паверхах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі размяшчалася выстава інтэлектуальных і творчых дасягненняў лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. У прыватнасці, пераможца Рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” ў намінацыі “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць” Арцём Новікаў прэзентаваў свой праект “Мехатронная станцыя на базе АТmega2560”.

БДУ дэманстраваў дызайнерскі праграмны экран LED Sguares Board, дзейнасць студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Структура і дынаміка біяразнастайнасці”, якая займаецца распрацоўкай вызначальнікаў жывёл для размяшчэння ў сеткавым доступе. Не менш уражвалі і творчыя дасягненні нашай моладзі. Работы выхаванцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў здзіўлялі глыбінёй і разнастайнасцю вобразаў.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.