У Беларусі ёсць свая школа дыпламатыі

- 11:43Інфармацыйная гадзіна

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які прыняў удзел у мерапрыемствах да 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы — адкрыцці фотадакументальнай выставы і гашэнні паштовага блока.

“Школа беларускай дыпламатыі ў нас ёсць. Адкрыццё ў свой час у Беларускім дзяржаўным універсітэце факультэта міжнародных адносін, дзе куюцца кадры беларускай дыпламатыі, сведчыць пра многае. Гэта фактычна наша дыпламатычная акадэмія”, — падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Пры гэтым ён адзначыў, што дыпламатычная навука не стаіць на месцы, яна адаптуецца да сучасных умоў, удасканальваецца.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што галоўная задача дыпламата — выконваць стратэгічныя ўстаноўкі кіраўніцтва дзяржавы, а таксама прымаць адэкватныя рашэнні, часам жорсткія, часам з пошукам кампрамісу. “У аснове павінны быць дзяржаўныя інтарэсы”, — заявіў міністр.