У белым халаце

- 21:05Абитуриент

Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя акадэміка І.П.Антонава — адна з найстарэйшых навучальных устаноў у краіне. Тут рыхтуюць спецыялістаў медыцынскага профілю больш як 150 гадоў.

Сёлета прыём навучэнцаў у ВДМК на ўсе спецыяльнасці, акрамя “Сястрынскай справы” і “Фармацыі”, як за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове, праходзіў па сярэднім бале атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі. Што ты­чыцца “Фармацыі” (бюджэтная форма навучання) і “Сястрынскай справы” (на платнай аснове), то на іх прыём адбываўся па сертыфікатах цэнтралізаванага тэсціравання і з улікам сярэдняга бала атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтыя дзве спе­цыяльнасці, дарэчы, з’яўляюцца найбольш папулярны­-мі ў абітурыентаў.

“Выбіраючы прафесіі медыцынскага профілю, наву­чэнцы паказваюць сваё жаданне дапамагаць іншым. Усе кірункі, асабліва “Сястрынская справа”, накіраваны на тое, каб зрабіць жыццё лю­дзей паўнавартасным”, — рас­казвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Дзмітрыеўна Дзянісава.

У медыцынскі каледж паступаюць не толькі тыя, хто ўчора скончыў школу і атрымаў атэстат. Сярод навучэнцаў ВДМК — дарослыя людзі, якія маюць вышэйшую аду­кацыю па іншых профілях, зусім далёкіх ад медыцыны.

 

Падрабязна чытайце ў нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.