У будучыню без СНІДу

У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнай прафілактыкі СНІДу ў яслях-садзе № 10 Навагрудка прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку захворвання.

Арганізаваны круглы стол для педагогаў “Аб СНІДЗе сур’ёзна”, у метадычным кабінеце разгарнулася кніжная выстаўка “Не перасягніце грань”, у бацькоўскіх кутках былі размешчаны інфармацыйна-асветніцкія буклеты “У будучыню без СНІДу”. Выхаванцы сярэдніх і старшых груп узялі ўдзел у спартландыі “Спорт супраць СНІДу”.

Людміла ДАВІДОВІЧ,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 10 Навагрудка.