У чаканні цуду

У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Маларыцкім раённым ЦКРНіР адбылося мерапрыемства “У чаканні цуду”. У госці да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця завіталі прадстаўнікі СП ААТ “Брэстгазаапарат”, якія прывезлі навагоднія падарункі (4 крэслы-мяхі, вялікі масажны мяч, канцтавары). Госці падрыхтавалі ўласную забаўляльную праграму з Дзедам Марозам і Снягуркай. Дзеці і дарослыя вадзілі вакол ёлкі карагоды, спявалі і танцавалі.

Выхаванцы ЦКРНіР атрымалі ад прадпрыемства салодкія падарункі і сувеніры. СП ААТ “Брэстгазаапарат” пералічыла на рахунак цэнтра 500 рублёў.

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі.
Фота аўтара.