У чарговым дадатку «Школа кіравання» — каментарыі спецыялістаў, новыя дакументы і меркаванні дырэктарскага корпуса

- 15:09Новости

Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак да «Настаўніцкай газеты» «Школа кіравання» выйдзе 14 сакавіка. Ён будзе карысны для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Герой дадатку — дырэктар сярэдняй школы № 1 Старых Дарог імя Героя Савецкага Саюза Ф.Ф. Кулікова Святлана Капачэня. У фокусе гутаркі — пункты кіраўніцкага росту і адметнасці развіцця школы сёння.

Дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Вольга Рыбаключава тлумачыць навелы Кодэкса аб адукацыі.

Увазе чытачоў — рэпартаж з дыялогавай пляцоўкі з удзелам дырэктараў школ Ліды, дзе абмеркавалі актуальныя пытанні адукацыі.

Пра выкананне правіл бяспекі дзяцей падчас адпачынку расказвае Іна Алейнік, галоўны спецыяліст цэнтра ўзаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ МНС Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік унутранай службы.

У рубрыцы «Вам адказвае Міністэрства адукацыі» — тлумачэнні па надзённых пытаннях.

Вольга ДУБОЎСКАЯ
Фота Алега ІГНАТОВІЧА