У чым сакрэт паспяховай падрыхтоўкі алімпіяднікаў, расказалі педагогі Гродзеншчыны

У рэгіёне выбудавана сістэма работы з адоранымі навучэнцамі. Значнае месца ў ёй адведзена абласному інстытуту развіцця адукацыі, які мае вялікі вопыт арганізацыйна- і навукова-метадычнага суправаджэння алімпіяднага руху.