У датэрміновым галасаванні прапануюць выкарыстоўваць вопыт Беларусі

- 16:18Інфармацыйная гадзіна

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі Уладзімір Чураў прапануе арыентавацца на вопыт Беларусі ў частцы арганізацыі назірання ў час датэрміновага галасавання: у рэспубліцы на ўсіх этапах датэрміновага галасавання пастаянна прысутнічаюць наглядальнікі ад партый і кандыдатаў. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны.

Выбары дэпутатаў Дзярждумы пройдуць у 2016 годзе ў трэцюю нядзелю верасня ў адзіны дзень галасавання.
Паводле слоў Уладзіміра Чурава, арганізацыя выбарчага працэсу ў Расіі яшчэ далёкая ад ідэалу і належнага ўзроўню. “Мы не змаглі дабіцца таго, што зрабілі ў Беларусі, — пастаяннай прысутнасці наглядальнікаў ад палітычных партый і кандыдатаў на ўсіх этапах датэрміновага галасавання. Гэта трэба ўкараніць, каб на ўсіх этапах датэрміновага галасавання прысутнічалі ў абавязковым парадку наглядальнікі”, — сказаў У.Чураў на ўсерасійскай нарадзе са старшынямі выбарчых камісій суб’ектаў Расіі.
На яго думку, норму абавязковай прысутнасці наглядальнікаў на ўсіх этапах выбарчага працэсу трэба было б замацаваць на заканадаўчым узроўні.
У.Чураў нацэліў кіраўнікоў рэгіянальных выбаркамаў павышаць празрыстасць датэрміновага галасавання.