У дыялогу стратэгічнага партнёрства

Беларуска-расійскі палітычны дыялог развіваецца паступальна і паслядоўна. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў на перагаворах з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым у пашыраным складзе ў час візіту кіраўніка расійскага МЗС у Беларусь.

“Наш палітычны дыялог развіваецца паступальна і паслядоўна”, — сказаў Уладзімір Макей. Ён адзначыў, што бакі рэгулярна праводзяць сумесныя мерапрыемствы на розных узроўнях, ствараецца дагаворна-прававая база паміж краінамі.

Паводле слоў міністра, пашыраецца ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Расіяй і ў гандлёва-эканамічнай сферы.

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў звярнуў увагу на тое, што рэгулярныя перагаворы даюць магчымасць краінам выразна ўтрымліваць тэмп у развіцці адносін і намячаць -канкрэтныя крокі па рэалізацыі ўзгодненай палітыкі ў розных сферах. Ён нагадаў, што бакі рыхтуюцца да правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. У час яго плануецца падпісаць дакумент аб прыярытэтных напрамках і першачарговых задачах далейшага развіцця інтэграцыйнага аб’яднання найбліжэйшыя чатыры гады. “Гэта надасць новыя якасці нашым адносінам”, — падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі.

Не менш важнай падзеяй, дадаў ён, стане чарговы Форум рэгіёнаў, які пройдзе восенню ў Магілёве. Ён падкрэслівае шматпланавасць адносін і стратэгічнага партнёрства паміж дзяржавамі.

Дыпламаты падчас перагавораў абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках, у тым ліку ў ААН, АБСЕ і ШАС. Асаблівая ўвага была ўдзелена сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым.