У гасцях у Снегавіка

- 16:18Інфармацыйная гадзіна

Напярэдадні Сусветнага дня снегу — 2019 і Міжнароднага дня Снегавіка ў Ваўкавыскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі прайшла інтэрактыўная гульня “У гасцях у Снегавіка”.

На працягу гульнявой праграмы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Снегавіка, Снежнай бабы і Снягуркі. Дзеці даведаліся, што 18 студзеня святкуецца Міжнародны дзень Снегавіка, 20 студзеня — Сусветны дзень снегу, што ў Расіі ў студзені штогод праходзіць конкурс снежных фігур.

З выхаванцамі былі праведзены гульні, конкурсы, разгадванне загадак, віктарын, рэбусаў, крыжаванак, складанне пазлаў пра снегавіка і снег. Дзеці па радках высвятлялі аўтара вершаў пра зіму, снег і снегавіка. Ім спадабалася, калі каманды малявалі снегавіка на паперы і затым прадстаўлялі сваю творчасць.

Асабліва спадабаўся конкурс “Зляпі Снегавіку сяброў”. Гэта быў апошні канкурс гульнявой праграмы. Каля раённага цэнтра тэхнічнай творчасці выхаванцамі са снегу было злеплена 5 снегавікоў. Далі імёны снежным сябрам Снегавіка.

Напрыканцы зладзілі фотасесію каля снегавікоў.

Жанна КЕДАЛА,
педагог-арганізатар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.