У госці да калег

- 10:34Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

У мэтах пашырэння супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы ўстановы адукацыі Мінскай вобласці наведала дэлегацыя Гродзенскага рэгіёна, якую ўзначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык.

Падчас сустрэчы начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык падпісалі пагадненне аб далейшым супрацоўніцтве.

Першай установай адукацыі, якую наведалі прадстаўнікі Гродзенскай вобласці, стаў дзіцячы сад № 6 Фаніпаля.

— Дзіцячы сад № 6 быў адкрыты ў Фаніпалі ў верасні гэтага года, — адзначыў, сустракаючы гасцей, Мікалай Башко. — Горад расце, і ў найбліжэйшы час у Фаніпалі пачне будавацца новая школа.

Сёння ў Мінскай вобласці 167 000 навучэнцаў, а ў дашкольнай адукацыі — амаль 60 000 дзяцей. Менавіта для іх у цэнтральным рэгіёне ўзводзяцца новыя аб’екты. Так, за апошнія тры гады на Міншчыне пабудавана больш за 30 аб’ектаў адукацыі, кожная з якіх мае сваё напаўненне. Дзіцячы сад № 6 Фаніпаля — гэта эвалюцыя развіцця дашкольнай установы. 

 

Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 18 лістапада 2022 года.