У госці да казкі

- 16:14Нам пішуць

Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Смаргонскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і ўсіх дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Смаргонскага раёна 13 сакавіка былі запрошаны на адкрыццё тэкстыльнай выставы “У госці да казкі” ў Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Дзеці ўбачылі лялькі з 35 твораў: “Снежная каралева”, “Курачка Раба”, “Гусі-лебедзі”, “Дванаццаць месяцаў”, “Тры мядзведзі” і многіх іншых. Аўтар экспазіцыі Святлана Кузьмічова расказала, як ёй прыйшла ідэя ствараць лялькі, і раскрыла сам працэс творчасці, падзялілася, што муж і дачка актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні дыярам. Дзеці задавалі пытанні, фатаграфаваліся з любімымі героямі.

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага СПЦ.