У госці да Васілінкі…

- 14:25Нам пішуць

Любоў да Радзімы, разуменне непаўторнасці і багацця культурных традыцый адыгрывае велізарную ролю ў станаўленні асобы дзіцяці. У рамках Года малой радзімы ў яслях-садзе № 33 Ліды быў рэалізаваны адукацыйны праект “Васілёк, васілёк — цудоўная кветачка”.

У рамках праекта праведзена мерапрыемства “У госці да Васілінкі” для выхаванцаў сярэдніх і старшых груп. Дзеці спявалі песні на беларускай мове: “Васілёк” Я.Жабко, “Купалінка”; гулялі ў беларускія народныя гульні: “Грушка”, “Ручаёк і возера”, “Бульба”, “Адшукай пару”; танцавалі з вяночкамі пад беларускую народную музыку; ігралі на беларускіх музычных інструментах.

Беларускія народныя песні, гульні, праслухоўванне музыкі спрыяе выхаванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятызму, любові і павагі да роднай культуры, да традыцый і звычаяў свайго народа.

Людміла ЗВЯРКО,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 33 Ліды.