У гродзенскай гімназіі № 3 дзейнічае абласны цэнтр эфектыўных педагагічных практык. Што ён прапаноўвае?

З гэтага года гімназія сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі абласнога цэнтра стала адзіным удзельнікам інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання гатоўнасці педагога да кіраўніцкай дзейнасці ва ўстанове адукацыі».