У Калінкавічах абноўлены футбольны стадыён

Футбольнае поле спартыўнай арэны Калінкавіцкай СДЮШАР № 2 адкрылі пасля рэканструкцыі. Стадыёну ўжо больш за 40 гадоў. Газон футбольнага поля не адпавядаў патрабаванням ні для спаборніцтваў, ні для трэніровак. Пры рэканструкцыі паклалі штучны газон, абнавілі пляцоўкі для баскетбола, тэніса, выканалі іншыя работы.

Рэканструкцыю стадыёна выконвалі ў некалькі этапаў. Поле выраўнялі, усталявалі новую дрэнажную сістэму, паклалі сінтэтычнае пакрыццё. Заасфальтаваны шэс ць бегавых дарожак, баскетбольная пляцоўка і пляцоўка для тэніса. Завершаны рамонт падтрыбунных памяшканняў, раздзявалак і аднаўленчага цэнтра. Br450 тысяч было выдаткавана на гэтыя работы. Br300 тысяч з іх — з абласнога бюджэту, Br150 тысяч — спонсарская дапамога.

Цяпер абноўленае футбольнае поле адпавядае ўсім стандартам і тэхнічным характарыстыкам, неабходным для якасных трэніровак, спартыўных гульняў і вялікіх перамог, падкрэсліў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей:

— Маштабнае абнаўленне — добры падарунак спартыўнай школе, якая сёлета адзначае сваё 70-годдзе. Стала доб-рай традыцыяй адкры-ваць (як новыя, так і пасля рэканструкцыі) спартыўныя збудаванні не толькі ў абласным цэнтры, але і ў раёнах Гомельшчыны. Робіцца нямала для развіцця спорту — ад падрыхтоўкі спарт-сменаў да міжнародных стартаў да агульнага ўмацавання фізічнага здароўя.

Дзіцяча-юнацкі кірунак з’яўляецца асновай развіцця футбола, адзначыў намеснік старшыні асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Міхаіл Вяргеенка. Ён перадаў мячы і форму спартсменам-пачаткоўцам. Першымі занялі поле юныя футбалісты раёна. Яны правялі матч паміж камандамі спартыўных школ. Мяч у гульню ўвёў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.

Дарэчы, ён адзначыў, што сёлета ў Гомельскай вобласці пабудуюць і рэканструю-юць дзесяць футбольных палёў і пляцовак. Гэта тры футбольныя стадыёны (у Добрушы, Рагачове, Чачэрску), дзве міні-пляцоўкі (у Гомелі і Рэчыцы), пяць футбольных пляцовак па сацыяльным праекце “Bonfesto — дзецям” — у Лельчыцкім, Мазырскім, Акцябрскім, Нараўлянскім, Жлобінскім раёнах.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.