Кітай: у касманаўты будуць рыхтаваць інжынераў і медыкаў

- 16:27Паралелі, Рознае

Наступныя два гады будзе завершана работа па адборы трэцяй партыі касманаўтаў, паведаміла намеснік галоўнага канструктара Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў Хуан Вэйфэнь на штогадовым кангрэсе Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які прайшоў у Пекіне.

Чакаецца, што будучым касманаўтам давядзецца выконваць на касмічнай станцыі больш складаныя задачы, адпаведна, яны павінны валодаць больш глыбокімі прафесійнымі навыкамі і ўмець працаваць у складаных умовах, сказала Хуан Вэйфэнь.
Некаторыя касманаўты таксама будуць адбірацца з ліку медработнікаў. У трэцяй партыі не будзе новых касманаўтаў-жанчын, паколькі дзве ўжо знаходзяцца на службе, адзначыла Хуан Вэйфэнь.
Кітай плануе стварыць першую ўласную касмічную станцыю ў 2022 годзе. Першая касмічная лабараторыя Кітая “Цяньгун-1”, запушчаная ў верасні 2011 года, двойчы ажыццяўляла стыкоўку з касмічнымі караблямі: у чэрвені 2012 года з караблём “Шэньчжоў-9” і ў чэрвені 2013 года з “Шэньчжоў-10”, на борце якіх знаходзіліся па тры касманаўты.