«У лагеры вельмі прыемная атмасфера». Лета маладыя педагогі, муж і жонка Сечко, праводзяць актыўна і пазітыўна

Артур Юр’евіч працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школе № 5 Ваўкавыска, а Аліна Юр’еўна прывівае дзецям любоў да роднай мовы ў Субацкай сярэдняй школе. І вось ужо другое лета запар муж з жонкай працуюць важатымі ў аздараўленчым лагеры «Рось».