У лічбах і асобах

- 17:08Нам пішуць, Рознае

У ДУА “Уселюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа” Навагрудскага раёна стала традыцыяй пачынаць новы навучальны год знамянальнай падзеяй. 1 верасня 2014 года пачаў сваю работу музей баявой славы. А для ўсіх вучняў школы 1 верасня 2016 года стала падарункам адкрыццё новай экспазіцыі — “Гісторыя школы ў лічбах і асобах”. Актыўны ўдзел у зборы інфармацыі і афармленні матэрыялаў прымалі настаўнікі, члены савета музея, валанцёрскі атрад, выпускнікі ўстановы.

Экспазіцыя складаецца з 7 раздзелаў: “Гісторыя стварэння школы”, “Кіраўнікі ўстановы”,“Ветэраны педагагічнай працы”, “Выпускнікі ўстановы”, “Школьныя традыцыі”, “Пазнаём Беларусь”. Цэнтральнае месца экспазіцыі займае школьная сімволіка. На адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі дырэктар Навагрудскага вучэбна-метадычнага кабінета Л.М.Стасевіч, старшыня Уселюбскага выканаўчага камітэта У.Д.Ляпёшкін, старшыня мясцовай гаспадаркі М.М.Іванчык, пратаіерэй Свята-Міхайлаўскай царквы айцец Валерый. Гасцям было прадастаўлена права перарэзаць ганаровую чырвоную стужку.


Музейная педагогіка з’яўляецца неад’емнай крыніцай выхавання. Праца школьнага музея — гэта жывая і гарманічная часціца педагагічнага працэсу, выхавання патрыятызму і грамадзянскасці, ідэалагічнага выхавання навучэнцаў.

Алена КЛІМЕНКА,
загадчык музея, настаўніца рускай мовы і літаратуры.