У ліку лепшых

- 12:49Інфармацыйная гадзіна

За апошнія гады ахова здароўя Беларусі ўмацавала пазіцыі ў міжнароднай медыцынскай супольнасці дзякуючы дасягненням у розных галінах медыцыны, вынікам высокатэхналагічных умяшанняў у трансплантацыі, кардыяхірургіі, траўматалогіі, нейрахірургіі, афтальмалогіі, анкалогіі і анкагематалогіі, інвестыцыйным праектам у галіне фарміндустрыі, якія садзейнічаюць вываду на рынак новых айчынных лякарстваў.

Беларусь мае адны з лепшых паказчыкаў у свеце па шэрагу параметраў работы аховы здароўя. Краіна знаходзіцца ў першай дзясятцы краін свету па колькасці месцаў у бальніцах (1,1 тысячы бальнічных ложкаў на 100 тысяч насельніцтва), колькасці ўрачоў (579 на 100 тысяч) і сярэдняга медперсаналу (1320 на 100 тысяч). Акрамя таго, у Беларусі адны з самых нізкіх паказчыкаў у свеце па мацярынскай і дзіцячай смяротнасці. У цэлым краіна ўваходзіць у лік лепшых 25 краін па індэксе ахопу асноўнымі медыцынскімі паслугамі аховы здароўя СААЗ (76 пунк­таў са 100 магчымых).

Штогод у Беларусь на лячэнне і аздараўленне прыязджаюць 150 тысяч замежных пацыентаў з больш як 100 краін. Нягледзячы на складаную эпідэмічную сітуацыю ў суседніх краінах, работа па нарошчванні экспарту медыцынскіх паслуг не прыпынялася.

З улікам ацэнкі існуючай эпідэмічнай сітуацыі па захваральнасці на COVID-19 у Беларусі і сумежных краінах, міжведамаснай рабочай групай пры Са­веце Міністраў прымаюцца рашэнні аб увядзенні дадатковых мерапрыемстваў па процідзеянні распаўсю­джванню COVID-19 і забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання эканомікі і сацыяльнай сферы краіны. У Беларусі працягваецца вакцынацыя насельніцтва, зацверджаны адпаведны нацыянальны план мерапрыемстваў.