Казахстан: у найбліжэйшыя 2—3 гады маладзёжныя IT-стартапы дадуць эфект

- 11:55Паралелі

Такое меркаванне выказаў дэпутат Мажыліса — Парламента Рэспублікі Казахстан Бакціяр Макен на міжнароднай канферэнцыі “Моладзь Вялікага стэпу: гістарычная місія і фарміраванне Нацыі адзінай будучыні” ў Назарбаеў Цэнтры.

“Сёлета, у рамках рэалізацыі Года моладзі, у цэлым на падтрымку маладых вучоных выдзелена 3 млрд тэнге. Такія вялікія грошы з рэспубліканскага бюджэту выдзелены для таго, каб паўнавартасна і канцэптуальна падысці да гэтага пытання. Сёння Міністэрства адукацыі і навукі распрацоўвае праект, скіраваны на падтрымку маладых вучоных. Але іх далейшыя поспехі залежаць ад самой навуковай моладзі. Сёння распрацоўваецца вельмі шмат маладзёжных стартапаў у навуцы. У мінулым годзе на тэрыторыі ЭКСПА быў адкрыты IT-хаб, дзе маладыя вучоныя з усіх рэгіёнаў Казахстана ўжо зараз пачынаюць рэалізацыю стартапаў, патрэбных бізнесу. Каля 300 такіх патэнцыяльна карысных праектаў”, — сказаў Б.Макен. Паводле яго слоў, ужо ў найбліжэйшыя 2—3 гады можна чакаць эфекту ад маладзёжных навуковых праектаў, якія рэалізуюцца ў IT-хабе. Асабліва гэта тычыцца праектаў, у якіх зацікаўлены малы і сярэдні сельскі бізнес. Як адзначыў Б.Макен, колькасць публікацый маладых казахстанскіх вучоных расце, яны становяцца вядомымі за мяжой. Выдзяляюцца дзяржавай, будуць спрыяць далейшаму росту маладзёжнага навуковага патэнцыялу краіны. Магчыма, вынікі бу­дуць бачныя ўжо ў найбліжэй­шыя гады. Канферэнцыя арганізавана Фондам першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан сумесна з Інстытутам гісторыі дзяржавы. На думку дэпутата, заканадаўчая аснова для эфектыўнай маладзёжнай палітыкі ў Казахстане, у асноўным, сфарміравана. У той жа час Сусветная арганізацыя аховы здароўя адносіць да маладзёжнай катэгорыі людзей ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў, а ў Казахстане гэта людзі ва ўзросце ад 18 да
28 гадоў. Магчыма, варта прывесці гэтыя рамкі ў адпаведнасць з крытэ­рыямі СААЗ, каб дзяржаўная мала­дзёжная палітыка і адпаведная падтрымка ахоплівала большую колькасць грамадзян.