У навучэнцаў сталічнай школы № 22 імя С.І.Грыцаўца багаты выбар складнікаў адукацыйнага маршруту

Школьнікам прапануюць навучанне ў інжынерным ці спартыўна-педагагічным класе, спасціжэнне робататэхнікі, вывучэнне хіміі ў рэсурсным цэнтры, засваенне ПДР у раённым цэнтры бяспекі дарожнага руху.