У першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшлі 4,49 працэнта выбаршчыкаў

- 16:19Выбары 2015

У Беларусі ў першы дзень датэрміновага галасавання – 6 кастрычніка – прагаласаваць на ўчасткі прыйшлі 4,49 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія даныя апублікаваны на сайце ЦВК.

Больш за ўсё выбаршчыкаі прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці – 5,11 працэнта, а менш за ўсё – у Гродзенскай (3,84 працэнта). У Мінску лічба склала 4,62 працэнта.
Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца па 10 кастрычніка ўключна. Участкі працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.