У планах школы № 13 імя У.Т.Цаба Гродна — ажыццяўленне экалагічнай даследчай дзейнасці

- 17:41Образование

Сумесная дзейнасць нашай школы і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта пачалася задоўга да афіцыйнага падпісання дагавора аб супрацоўніцтве ў верасні 2022 года.

Адным з першых сумесных мерапрыемстваў стала рэс­публіканская акцыя “Сад надзеі”. Паколькі наша ўстанова адукацыі знаходзіцца ў цэнтры горада і мае невялікую прышкольную тэрыторыю, выкладчык аграрнага факультэта Уладзімір Уладзіміравіч Кіслы, кандыдат сельскагаспадарчых навук, прапанаваў на вучэбна-доследным участку ўніверсітэта выса­дзіць саджанцы яблынь. Колькасць была вызначана адразу, гэта нумар нашай школы — 13. Трынаццаць вучняў прынялі ўдзел у гэтай акцыі і пакінулі свой след у гісторыі школы і роднага краю. Яны даглядалі свае саджанцы, прыбіралі лісце, рыхлілі глебу. Дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы, дацэнт, кандыдат сельскагаспадарчых навук Віктар Іванавіч Паплеўка сумесна са студэнтамі традыцыйна праводзіць дзень адкрытых дзвярэй. Школьнікі наведва­юць музей анатоміі і фізіялогіі жывых арганізмаў на кафедры фармакалогіі і фізіялогіі ўніверсітэта.

Алімпіядны рух не застаецца без увагі нашых старэйшых сяб­роў. Выкладчык кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Анжаліка Георгіеўна Шчапяткова, кандыдат сельскагаспадарчых навук, правяла кансультацыі для ўдзель­нікаў алімпіяды па пытаннях мікрабіялогіі, заалогіі, гісталогіі, цыталогіі і экалогіі. Нашы дзеці мелі магчымасць праца­ваць у лабараторыях універсітэта. Вынікам гэтых сумесных намаганняў стала перамога на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі і хіміі Настассі Малышкі (настаўніца В.А.Шыдлоўская) і Арцёма Касцова (настаўнік С.У.Булак).

Супрацоўніцтва з навукоўцамі-аграрыямі дало вучням магчымасць пазнаёміцца з прафесіяналамі ў галіне сельскай гаспадаркі і атрымаць ад іх неабходныя веды і навыкі. У планах — ажыццяўленне экалагічнай даследчай дзейнасці. І як заўсёды, мы спадзяёмся, што побач будуць надзейныя сябры з Гро­дзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта!

Валянціна ШЫДЛОЎСКАЯ,
намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 13
імя У.Т.Цаба Гродна