У пошуках творчых знаходак

- 17:01Нам пішуць

Напрыканцы студзеня, які нас парадаваў сцюдзёнымі маразамі і доўгачаканым снегам, у сярэдняй школе № 2 г. Скідзеля Гродзенскага раёна адбыўся семінар настаўнікаў біялогіі і хіміі на тэму “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пры арганізацыі навучальнага працэсу па вучэбных прадметах “Біялогія” і “Хімія”. Падчас семінара гасцям былі прапанаваны два адкрытыя ўрокі біялогіі ў 9 і 10 класах, падчас якіх настаўнікі прадэманстравалі магчымасці сучасных педагагічных тэхналогій для павышэння матывацыі і якасці ведаў вучняў.

На перапынку было прапанавана паглядзець выступленне агідбрыгады “Дзеці Зямлі” з экалагічнай кампазіцыяй “Нам не абыякава”.

Таксама ўдзельнікі семінара наведалі школьны музей, у якім размешчана тэматычная выстава “Скідзель прамысловы”. Экскурсаводы змястоўна расказалі аб прадпрыемствах роднага горада, якія маюць дачыненне да перапрацоўкі біялагічнай сыравіны і вырабу хімічных рэчываў (ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат” — выпуск цукру і лімоннай кіслаты, “Гродзенскі завод медыцынскіх прэпаратаў РУП “Канцэрн “Белбіяфарм” — выпуск амінакіслот і абязбольвальных сродкаў).

На семінары панавала атмасфера адкрытасці, узаемаразумення і творчага пошуку. Як адзначылі ўдзельнікі семінара, абмен вопытам — гэта эфектыўны сродак павышэння педагагічнага майстэрства, развіцця камунікатыўных кампетэнцый педагогаў.

Наталля САЛАВЕЙ,
намеснік дырэктара па вучэбнай работце СШ № 2 Скідзеля