У пошуку адказаў

- 10:39Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

100 лідараў вучнёўскага самакіравання, члены дзіцячых і падлеткавых парламентаў, добраахвотніцкіх арганізацый з усіх раёнаў Гомельскай вобласці сталі ўдзельнікамі ХII Абласнога форуму дзіцячага і маладзёжнага руху “Лідары XXI стагоддзя: новы фармат”.

Разам з юнымі жыхарамі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Беларусі ва ўсіх актыўнасцях прынялі ўдзел і прадстаўнікі Бранскага Губернатарскага палаца імя Ю.А.Гагарына. Дзеці паўдзельнічалі ў адукацыйных пляцоўках, інтэрактыўных гульнях, інфармацыйных лекторыях, у тым ліку пра здаровы лад жыцця і валанцёрства. Для педагогаў, якія курыруюць дзейнасць дзіцячых і маладзёжных арганізацый, была арганізавана работа ў секцыі “Сацыяльнае праектаванне XXI стагоддзя”. 

Удзельнікі маладзёжнага форуму прэзентавалі праекты, якія распрацавалі ў межах плённай двухдзённай работы. Валерыя Аўрам з сярэдняй школы № 10 Светлагорска лічыць важным працягваць свой праект “Іх імёнамі названы вуліцы”. Да 9 Мая на прыпынках грамадскага транспарту ў Светлагорску па ініцыятыве дзяўчыны былі ўсталяваны памятныя таблічкі з фатаграфіямі людзей, чыімі імёнамі названы вуліцы райцэнтра. Цяпер дзяўчына прапанавала ствараць у горадзе муралы з партрэтамі вядомых светлагорцаў. 

 

Чытайце матэрыял Ірыны Асташкевіч у нумары ад 18 лістапада 2022 года.