У размеркаванні квот для бежанцаў павінны ўдзельнічаць усе краіны ЕС

Фінляндыя мае намер прыпыніць прыём бежанцаў па квоце Еўрасаюза, калі ў іх размеркаванні не будуць прымаць удзел іншыя краіны ЕС. Як перадае тэлекампанія Yle, аб гэтым напярэдадні заявіў кіраўнік фінскага МУС Петэры Орпа.

Паводле яго слоў, перагавораў аб накіраванні новых бежанцаў па квоце не будзе, пакуль сістэма размеркавання не пачне працаваць на ўзроўні ЕС. Міністр адзначыў, што цяпер вядуцца перагаворы аб прыёме яшчэ адной групы бежанцаў, памерам яна будзе прыкладна такая, якой была першая група з 49 эрытрэйцаў, што прыбыла ў краіну ў каст-рычніку.
“Пасля другога трансферу мы возьмем паўзу і паглядзім, ці далучацца іншыя краіны ЕС да пераразмеркавання”, — падкрэсліў міністр.
Петэры Орпа растлумачыіў, што ў спісе тых, хто пагадзіўся прыняць удзел у гэтым працэсе, адсутнічае некалькі дзяржаў, якіх крызіс з бежанцамі асабліва не закрануў.
Паводле даных МУС Фінляндыі, у краіну да канца года могуць прыехаць 30—35 тысяч шукальнікаў прыстанішча. Раней ведамства чакала прыезду 50 тысяч бежанцаў. У 2014 годзе іх колькасць складала ўсяго каля 4 тысяч. У Фінляндыю з пачатку бягучага года прыбыло ўжо амаль 26 тысяч мігрантаў, у асноўным гэта выхадцы з Ірака.