У рэспубліканскім конкурсе «Я — прафсаюзная сям’я» перамогу атрымала сям’я Улада і Валерыі Макарэвіч з БДУ

Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі праводзіў конкурс з мэтай павышэння прэстыжу інстытута сям’і, умацавання маральных асноў у сямейных адносінах. У перспектыве спаборніцтва стане штогадовым.