У руках — імклівы мяч

- 9:00Актуально, Апошнія запісы

У мінскім Рэспубліканскім цэнтры алімпійскага рэзерву па гандболе з 17 па 21 мая праходзіць фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў “Імклівы мяч — 2021” сярод юнакоў і дзяўчат 2007—2008 гадоў нараджэння. За званне лепшай змагаюцца 16 каманд, якія прадстаўляюць усе вобласці і сталіцу краіны.

На ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка, звяртаючыся да юных спартсменаў, падкрэс ліў, што “Імклівы мяч” — традыцыйныя спаборніцтвы нашай краіны, якія даюць магчымасць раскрыць свой талент, прайсці добрую школу гульнявога майстэрства, набыць новых сяброў. “Гэтыя спаборніцтвы для некаторых з вас ста нуць першым сур’ёзным крокам на шляху да будучых перамог. Упэўнены, што яны наву чаць вас пераадольваць цяжкасці, быць упэўненымі ў сваіх сілах, змагацца, радавацца як сваім перамогам, так і перамогам сваіх таварышаў, — дадаў ён. — У той жа час спорт — гэта не толькі спаборніцтвы, медалі, перамогі, гэта стыль сучаснага жыцця, і я рады, што кожны з вас выбірае гэты стыль для сябе. Паспяхова сумяшчаць вучобу і спорт могуць толькі мэтанакіраваныя, смелыя, настойлівыя, энергічныя і моцныя духам людзі. Няхай гэтыя спаборніцтвы падораць вам шмат шчаслівых незабыўных імгненняў і запомняцца сумленнай гульнёй і перамогамі”.

У сваю чаргу намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Мікалаевіч Цуран нагадаў прысутным, што ганд бол —перш за ўсё камандны від спорту, які развівае сяброўства, камандны дух, пачуццё саперніцтва на мірнай спартыўнай пляцоўцы, дзе дэманструецца сіла мэтанакіраваных юнакоў і дзяўчат. “Імклівы мяч” — спаборніцтвы, якія мы захавалі на постсавецкай прасторы і развіваем з году ў год. Варта адзначыць, што гандбол мае свае традыцыі, у рамках якіх заўважны і вынікі нашых зборных, мужчынскай і жаночай, і прафесійнай каманды. Будзем спадзявацца, што з прыходам вас у вялікі спорт мы ўбачым новых чэмпіёнаў і нашу абноўленую каманду, якая будзе перама гаць на чэмпіянатах усіх узроўняў”, — выказаў спадзяванне А.Цуран.

Памочнік старшыні цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Павел Юр’евіч Ягораў акцэнтаваў увагу, што “любыя дзіцячыя спаборніцтвы важныя, бо спорт і масавыя мерапрыемствы — гэта залог поспеху і здароўя нацыі: “Імклівы мяч” — вялікія і значныя спаборніцтвы, што праводзяцца рэгулярна і масава, збіраючы разам выхаванцаў спартыўных школ па гандболе, прафесіяналаў і аматараў, зборныя з усіх абласцей, якія змагаюцца за права стаць чэмпіёнамі. Маё меркаванне, што такія спаборніцтвы трэба право дзіць менавіта на базе такіх комплексаў у Мінску для таго, каб фарміраваць найбліжэйшы рэзерв юнацкай і мала дзёжнай зборнай. Да таго ж “Імклівы мяч” дае кадры ў тым ліку і прафесійнаму спорту”.

У гандбольным турніры ўдзельнічаюць па дзве каманды ад кожнай вобласці: Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Брэсцкай (каманда юнакоў і каманда дзяўчат). На правах гаспадара турніру Мінск выставіў 4 зборныя: дзве каманды юнакоў і дзве каманды дзяўчат. Усе восем дружын падзелены на групы “А” і “Б”. Дзве лепшыя каманды з квартэтаў выйдуць у паўфінал, які адбудзецца 20 мая, а 21 мая ў Палацы спорту вызначыцца чэмпіён.

Нагадаем, спаборніцтвы будучых гандбольных зорак праводзяцца з 2007 года. Іх арганізатарамі выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Мінгарвыканкам, Беларуская федэрацыя гандбола і БРСМ. Па традыцыі спаборніцтвы праводзяцца ў тры этапы: спачатку праходзяць раённыя і гарадскія адборачныя турніры, пераможцы якіх атрымліваюць права згуляць у фінальным этапе, які кожны год праводзіцца ў розных рэгіёнах краіны для папулярызацыі гандбола. Але кожны раз пераможцы і прызёры фіналу “Імклівага мяча” атрымліваюць каштоўныя падарункі і ўзнагароды ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Вольга АНТОНЕНКАВА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.