У свеце дзяцінства

- 14:36Адукацыйная прастора

Году малой радзімы прысвячалася раённая выстава-конкурс дзіцячай творчасці “У свеце дзяцінства”, якая адбылася на Піншчыне. У спаборніцтве ўдзельнічалі дашкольнікі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Прыгажосць родных мясцін дзеці адлюстроўвалі ў аплікацыях і аб’ёмных кампазіцыях. У ход ішлі каляровая папера, лён, тканіна, салома, фетр і г.д. Кожная работа ўражвала і была непаўторнай.
Удзельнікі выставы-конкурсу рыхтавалі творчы паказ сваіх вырабаў. Дзеці танцавалі, спявалі, чыталі вершы, паказвалі інсцэніроўкі. У кожным выступленні адчувалася любоў да роднай прыроды, вёскі, бабуль і дзядуляў, сяброў.

Дзіцячая стараннасць была ацэнена належным чынам. Пераможцамі выставы-конкурсу сталі выхаванцы ясляў-сада № 3 Пінскага раёна, ЦКРНіР Пінскага раёна і Парахонскага ясляў-сада.

Ірына КАТОК,
сацыяльны педагог ЦКРНіР Пінскага раёна.