У свеце сучасных прафесій

На вясновых канікулах ва Уселюбскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе працаваў аздараўленчы лагер “У свеце сучасных прафесій”. Кожны дзень навучэнцам былі прапанаваны займальныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы, цікавыя экскурсіі, дзе яны знаёміліся з працай бібліятэкара і акампаніятара, прадаўца і грузчыка, зубнога лекара і ўрача агульнай практыкі, сельскагаспадарчымі прафесіямі.

Дзеці падзяліліся на два атрады: “Ратавальнікі” і “Марачкі”. Падчас аздараўленчай змены штодня працаваў клуб “Алімпіёнік”, у якім дзеці займаліся падрыхтоўкай да алімпіяд.

Кожны дзень работы лагера меў сваю назву: “Дзень дружбы”, “Дзень здароўя і спорту”, “Дзень дабрыні”, “Дзень адкрыццяў”, “Дзень творцаў”, “Дзень падарожжаў”. 29 сакавіка дзеці ўдзельнічалі ў раённым этапе VI Рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі вогнішча дабра”, дзе занялі ІІІ месца ў намінацыі “Бітва за Беларусь”. А потым для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана паездка ў Наваградак. За гэты тыдзень дзеці яшчэ больш пасябравалі, праявілі свае таленты і здольнасці. Старэйшыя былі выдатнымі памочнікамі выхавальнікам, педагогу-арганізатару і начальніку лагера.

Вольга МАРУШКА,
начальнік аздараўленчага лагера
Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.