У свеце Тургенева

20 снежня на базе Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў рускай мовы і літаратуры.


Настаўніца рускай мовы і літаратуры Антаніна Яўгенаўна Талочка паведаміла аб правядзенні ў школе тыдня, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння І.С.Тургенева. У рамках тыдня навучэнцы і педагогі школы арганізавалі і правялі дыскусійны салон “Тургенеўскай муза праз сярэбраны экран”, дзень творчасці “Натхнёныя Тургеневым”, конкурс чытальнікаў “Выдатны свет тургенеўскага слова”, музычныя перапынкі“І загучаў тургенеўскі раманс”, кулінарнае шоу “Закускі паляўнічага”, конкурсы ілюстрацыі да твораў І.С.Тургенева, літаратурны дыліжанс, кніжныя выстаўкі.

На пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікам рускай мовы і літаратуры раёна была прапанавана літаратурная гасцёўня“Как упоительны в России вечера…”, прысвечаная жыццю і творчасці вялікага рускага пісьменніка. Удзельнічалі навучэнцы 5—11 класаў. Яны дэкламавалі вершы і ўрыўкі твораў, інсцэніравалі сцэны аповесцей і раманаў. Асаблівую цікавасць выклікала гісторыя кахання пісьменніка да зоркі сусветнай велічыні, опернай дзівы Паліны Віярдо. Таксама дэманстраваліся ўрыўкі мастацкіх фільмаў, знятых па творах І.С.Тургенева, гучалі старадаўнія рамансы.

Такія мерапрыемствы актывізуюць любоў да літаратуры, развіваюць дыялагічнае і маналагічнае маўленне, фарміруюць пазнавальную цікавасць да рускай класічнай літаратуры.

Марына СТАНЕЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.