У цэнтры ўвагі — пытанні бяспекі

У ліку прыярытэтных на чарговым пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое запланавана правесці 6 красавіка ў Мінску, будуць пытанні бяспекі. Аб гэтым паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У цэлым парадак дня мерапрыемства ўключае 12 пытанняў, якія тычацца супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і адукацыйнай сферах, узаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў. У МЗС таксама адзначылі, што ва ўмовах росту нестабільнасці па ўсім перыметры Садружнасці прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і процідзеянню міжнароднаму тэрарызму, а таксама каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў краін СНД.